viasna on patreon

Жыхарам Гомеля нагадалі пра палітзняволеных

2011 2011-05-26T15:24:10+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/gomel-palitzniavol-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Актывісты грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» нагадалі жыхарам Гомеля пра палітзняволеных — раніцай 26 мая ў розных месцах Савецкага раёна абласнога цэнтра з'явіліся фотаздымкі Уладзіміра Някляева і Андрэя Саннікава. «Мы хацелі нагадаць жыхарам нашага гораду пра людзей, якія былі асуджаны па палітычных матывах і зараз знаходзяцца ў турме ці адбываюць тэрмін пакарання з адтэрміноўкай, ці ўмоўны тэрмін. Як бы ні было, суд назваў іх злачынцамі, а гэта не так. Мы выказваем такім чынам сваю салідарнасць з нявінна пацярпелымі людзьмі. Людзі, якія галасавалі за альтэрнатыўных кандыдатаў, павінны ведаць, што зараз экс-кандыдаты пакараны рэжымам», - патлумачыў адзін з удзельнікаў акцыі.

 

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства