viasna on patreon

У Магілёве адмоўлена ў рэгістрацыі грамадскаму аб’яднанню

2011 2011-05-27T09:19:33+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/111barysauiharmahileucr.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ігар Барысаў

Ігар Барысаў

Галоўнае ўпраўлення юстыцыі Магілёўскага аблвыканкама адмовіла ў рэгістрацыі грамадскаму аб’яднанню “Магілёўскі цэнтр стратэгічнага развіцця “Імпульс”.

Дырэктарка “Цэнтра прававой трансфармацыі” Вольга Смалянка адзначае, што aрганізацыі было адмоўлена ў рэгістрацыі на падставе неадпаведнасці ўстаноўчых дакументаў заканадаўству.

“Да ўстаноўчага дакумента, якім для грамадскага аб’яднання з’яўляецца Статут, у галоўнага ўпраўлення юстыцыі дзве прэтэнзіі – наяўнасць палажэння аб фарміраванні грашовых сродкаў з прыбыткаў ад прадпрымальніцкай дзейнасці, якая здзяйсняецца ў адпаведнасці с заканадаўствам. Другая прэтэнзія заснавана на здагадцы супрацоўнікаў Магілёўскага аблвыканкама аб магчымым размеркаванні грашовых сродкаў паміж сябрамі грамадскага аб’яднання пасля рэгістрацыі”, - гаворыць Вольга Смалянка.

“Ні першая, ні другая прэтэнзія не можа быць пакладзена ў аснову рашэння аб адмове ў рэгістрацыі грамадскага аб’яднання. Палажэнне аб прадпрымальніцкай дзейнасці  выкладзена ў Статуце ў адпаведнасці з арт.21 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб грамадскіх аб’яднаннях”, тым больш паўтарае яе. Таксама адмова ў рэгістрацыі аб’яднання не можа грунтавацца на здагадках”, - адзначае дырэктарка “Цэнтра прававой інфармацыі”.  

Старшыня “Магілёўскага цэнтра стратэгічнага развіцця” Ігар Барысаў (на фота) таксама адзначае, што моманты, якія адлюстравала ў сваім пісьмовым адказе магілёўская юстыцыя, не з’яўляюцца нагодай для нерэгістрацыі новаўтворанага аб’яднання.

“Гэта не прынцыповыя моманты і іх можна было б выправіць падчас працэсу рэгістрацыі, - гаворыць Ігар, - дастаткова было чыноўнікам, якія займаюцца рэгістрацыяй аб’яднання, патэлефанаваць мне і паведаміць, што трэба падкарэктаваць адну фразу ў Статуце, хіба гэта так складана?”

“Нерэгістрацыя арганізацыі з’яўляецца індыкатарам таго, што ў нас у грамадстве праблемы не толькі з курсам даляра, але і з дэмакратыяй уцэлым. Чыноўнікі не зацікаўлены ў развіцці грамадскага сектара, і ў гэтым пытанні праяўляюць кансерватыўнасць і безыніцыятыўнасць, не ідуць на сустрач”, - адзначае кіраўнік новаўтворанай арганізацыі.

Ігар Барысаў кажа, што ў бліжэйшы час будуць выпраўлены выяўленыя недакладнасці ў Статуце.

“Натуральна, што пасля выпраўленных памылак мы зноўку пададзім пакет дакументаў на рэгістрацыю аб’яднання. Пра тое, якія скаргі пісаць на чыноўнікаў і ці падаваць заяву ў суд, мы вырашым у бліжэйшы час”, - гаворыць Ігар.

 “Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства