Затрыманы юрыст царквы “Новае жыццё”
https://spring96.org./be/news/43621
2011
2011-05-27T09:45:59+0300
2011-05-27T09:45:59+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Cупрацоўнікі міліцыі Цэнтральнага раёна Мінска 26 траўня затрымалі юрыста пратэстанцкай суполкі “Новае жыццё” Сяргея Луканіна.
Вернік паведаміў “Народнай Волі”, што ў цэнтры сталіцы каля рэстарацыі “Макдональдс” чытаў Біблію і заклікаў людзей ва ўмовах крызіса звяртацца да Бога, а не панікаваць і імкнуцца набываць розныя тавары.
У міліцыі на Луканіна склалі адміністрацыйны пратакол, абвінаваціўшы яго ў правядзенні несанкцыянаванага сходу. Юрыст патлумачыў, што вакол яго, сапраўды, сабраўся натоўп людзей, якія хацелі паслухаць вытрымкі з найвялікшай з кнігаў.