Вярхоўным судом Рэспублікі Беларусь ўзбуджаная грамадзянская справа па іску Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь пра ліквідацыю грамадскага аб"яднаньня "Міжнародная акадэмія вывучэньня нацыянальных меншасьцяў".
Як стала вядома Праваабарончаму цэнтру Вясна грамадскае аб'яднаньне мусіць быць ліквідаванае толькі за тое, што мае ў сваёй назве слова "Нацынальны".
У сваім іску Міністэрства юстыцыі спасылаецца на "Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 31 мая 2005 года №247 "Пра дадатковыя меры па ўпарадкаваньню выкарыстаньня словаў "нацыянальны" і "беларускі", якім усталяваны парадак выкарыстаньня слоў "нацыянальн" і "беларускі". Паводле гэтага Указа недзяржаўныя арганізацыі не маюць права мець у сваёй назве слова "нацыянальны". Але ў дадзеным выпадку чыноўнкі з Міністэрства юстыцыі выявілі неадукаванасьць, бо словазлучэньне "нацыянальная меншасьць" з"яўляеца тэрмінамі і ніякімі іншымі словамі гэтую супольнасьць людзей нельга назваць. Патрабаваньні Міністэрства юстыцыі абсурдныя, -- гаворыць юрыст Уладзімір Лабковіч, -- па ўсім бачна, што рэпрэсіўная машына, запушчаная ў адносінах няўрадавых арганізацыі не можа ніяк спыніцца".