viasna on patreon

Раману Кісляку адмовілі ва ўзбуджэнні крымінальнай справы па факце ўжывання адносна яго фізічнай сілы

2011 2011-05-27T17:36:43+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/kisliak.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца Раман Кісляк

Праваабаронца Раман Кісляк

Праваабаронца з Брэста Раман Кісляк (на фота) атрымаў адказ за подпісам следчага пракуратуры Брэсцкай вобласці юрыста 3 класа Дзямідчыка на сваю скаргу адносна ўжывання супраць яго старэйшым інспектарам -дзяжурным Ленінскага РАУС Брэста Іванам Калітой фізічнай сілы падчас спробы прымусовай дактыласкапіі. У выніку дзеянняў інспектара ў Кісляка была пашкоджана кісць рукі.

У адказе пракуратуры паведамляецца, што трое супрацоўнікаў міліцыі, якія сталі сведкамі інцыдэнта, не падцвердзілі факт ужывання фізічнай сілы іх калегам.

Што тычыцца пагрозаў Каліты і крыкаў Кісляка на гуказапісу, які прадаставіў праваабаронца, яны, на думку следчага пракуратуры, не могуць быць сведчаннем, паколькі няма відэазапісу. На медыцынскую даведку аб пашкоджанні кісці следчы наогул не звярнуў увагі.

Выснова следчага Дзямідчыка – дзеянняў, якія могуць пацягнуць крымінальную адказнасць, з боку Каліты не было.

Праваабаронца збіраецца абскарджваць адказ пракуратуры Брэсцкай вобласці ў Генеральнай. Ён таксама будзе дамагацца, каб у тых памяшканнях міліцыі, дзе супрацоўнікі працуюць з затрыманымі або запрошанымі, былі пастаўлены відэакамеры, доступ да якіх мелі б толькі работнікі пракуратуры. Інакш такія выпадкі, як з ім, будуць паўтарацца і заўсёды будуць недаказуемымі.

“Праваабарончая хроніка”

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства