Амап палюе на роварыстых
https://spring96.org./be/news/43639
2011
2011-05-28T07:49:39+0300
2011-05-28T07:49:39+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/krytychnaja-masa.-jpg.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Чарговая акцыя ініцыятывы “Крытычная маса” была жорстка разагнаная ў Менску вечарам 27 траўня. Прыкладна каля сямідзесяці ўдзельнікаў на роварах арганізавалі веламарш у цэнтры горада. Іх спынілі супрацоўнікі ДАІ каля пад’езду да плошчы Перамогі. На вуліцы Кісялёва амапаўцам удалося затрымаць 8 чалавек і суправадзіць ў спецыяльна падагнаны аўтобус. Ровары былі пакінутыяя проста на тратуары.
Пазней, каля 21 гадзіны, на плошчы Перамогі затрымалі яшчэ адну частку ўдзельнікаў акцыі. Агулам у Цэнтральны РУУС Менска было дастаўлена каля 15 чалавек.