viasna on patreon

Вызначаны суддзя, які будзе разглядаць крымінальную справу Андрэя Пачобута

2011 2011-05-27T20:18:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/pachobut.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Андрэй Пачобут, публіцыст і блогер, уласны карэспандэнт выдання Gazeta Wyborcza

Андрэй Пачобут, публіцыст і блогер, уласны карэспандэнт выдання Gazeta Wyborcza

Стала вядома прозвішча суддзі, які будзе разглядаць крымінальную справу журналіста Андрэя Пачобута (на фота) – працэс будзе весці Віталь Ляцко. Пра гэта жонцы Пачобута Аксане паведаміў следчы, які вядзе справу. Нагадаем, што судовы працэс адбудзецца ў Ленінскім судзе г. Гродна, а публіцыста і грамадскага актывіста вінавацяць адразу па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь. За нібыта абразу прэзідэнта і паклёп на вышэйшую службовую асобу краіны Андрэю Пачобуту пагражае да 4 гадоў турэмнага зняволення. Дата пачатку працэсу пакуль не вызначана.

Андрэй Пачобут па-ранейшаму ўтрымліваецца ў СІЗА Гродзенскай турмы. 27 траўня ў абласной пракуратуры здарыўся інцыдэнт, калі былі затрыманыя два журналісты – Ян Роман і Андрэй Фралоў, якія спрабавалі зрабіць відэаінтэрв’ю з жонкай журналіста. Усе трое былі затрыманыя амаль на дзве гадзіны – журналістам і Аксане Пачобут давялося даваць пісьмовыя тлумачэнні, пасля чаго іх адпусцілі.

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства