viasna on patreon

Круглянская раёнка прайшлася па Кэтрын Эштан і дэмакратычнай супольнасці

2011 2011-05-29T11:12:51+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/selskaje-zycce-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У суботнім нумары № 41 ад 28 траўня круглянскай раённай газеты “Сельскае жыццё” змешчаны артыкул В. Шмакава “На тропе … демократии», у якім рэзка крытыкуюцца вярхоўны прадстаўнік ЕЗ па знешняй палітыцы і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан і прадстаўнікі беларускага незалежнага грамадства. Таксама ў артыкуле задаецца пытанне, “ які ж кошт прызначылі за Сінявокую тыя самыя апазіцыйныя актывісты” і праводзяцца паралелі з сучаснымі падзеямі ў Лівіі.

У прыватнасці, у артыкуле сцвярджаецца, што эліта беларускага незалежнага грамадства ад Еўразвяза чакае самых цвёрдых санкцый: “Видимо оттого с нетерпением ждёт и неистово просит элита белорусского гражданского общества самых жестких санкций от ЕС и надеется на то, что вслед за ними, наконец, придут халявные демократические финансы. Не стоит забывать о том, что бесплатный сыр обычно находится в мышеловке, хотя это лишь для первой мыши, а на правах второй - вполне можно полакомиться. Капкан площади моментально и безжалостно отсёк низкооплачиваемых исполнителей свержения режима. Организаторы – живут тайной надеждой на своих всемогущих спонсоров. Какую же цену назначили за Синеокую те самые оппозиционные активисты и заботит ли их будущее сограждан из неоппозиционного блока? В свете последних событий с нестабильным курсом валют глупо вновь продешевить и продавать родину через посредника, для которого важны лишь шкурные интересы”.

Выклікае вялікае здзіўленне той факт, што газету невялікага сельскагаспадарчага Круглянскага раёна “Сельскае жыццё” так турбуюць падзеі ў беларускім незалежным грамадстве і далёкай Лівіі, а вось пра тое, што хвалюе сёння кожную круглянскую сям’ю, у ёй ні згадваецца ні слова. Сёння ў любой круглянскай краме і пры сустрэчах на вуліцах людзі абмяркоўваюць у першую чаргу пытанні рэзкага падзення ўласнага дабрабыту пасля фактычнай дэвальвацыі беларускага рубля, шалёны рост цэн на ўсе прадукты харчавання і прамысловыя тавары, страту значнай часткі накапленняў, якія захоўваліся ў беларускіх рублях. Але ўсіх гэтых праблем для круглянскай раёнкі не існуе, зразумела ж, прасцей і бяспечней пісаць пра “моцную квітнеючую” Беларусь і яе мудрага кіраўніка, а таксама пра прадажных прадстаўнікоў незалежнага грамадства і апазіцыі. Свае ж нядрэнныя заробкі супрацоўнікам раёнкі трэба ў сваіх гаспадароў адпрацоўваць…

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства