viasna on patreon

Грамадскасць абараніла салігорскі лес

2011 2011-05-29T22:48:06+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/znishchenne-saligorskaha-le.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Знішчэнне лесу ў Салігорску

Знішчэнне лесу ў Салігорску

Яшчэ напрыканцы мінулага году ў Салігорску разгарнулася барацьба жыхароў гораду з мясцовымі ўладамі за права на здаровы навакольны асяродак. Прычынай канфлікту стаў пачатак высечкі значных лесапаркавых тэрыторыяў пад будаўніцтва жылля.
Выдомыя грамадскія дзеячы Салігорску адразу распаўсюдзілі адмысловы адкрыты ліст з падрабязна выкладзенай сутнасцю праблемы. Ліст быў адрасаваны кіраўніцтву раёна, праваахоўным органам, жыхарам гораду і нават усім кандыдатам у прэзідэнты.
У снежні актывістамі салігорскай грамадскай кампаніі “Абаронім лес” за некалькі дзён было сабрана больш за тысячу подпісаў супраць вырубкі дрэваў у лесапаркавай зоне. Гэтае пытанне ўздымалася на сустрэчы з кожным кандыдатам у прэзідэнты, у тым ліку з даверанай асобай дзеючага кіраўніка краіны Міхаілам Батурай.
Адразу пасля выбараў абаронцы лесу зазналі ціск і пераслед з боку ўладаў. Найбольш вядомыя з іх у студзені былі аштрафаваныя на агульную суму 2 275 000 рублёў за той самы збор подпісаў. Прысуд быў абскарджаны, але Мінскі абласны суд прызнаў актывістаў вінаватымі ў парушэнні ўсталяванага парадку арганізацыі і правядзення пікетавання.
Тым не менш, вырубку дрэваў у салігорскай лесапаркавай зоне ўдалося спыніць. У сваім апошнім лісце кіраўнік мясцовай вертыкалі паведаміў, што “лес па вуліцыі Лясной г.Салігорску застаецца рэзевовым участкам”. Таксама ў лісце паведамляецца, што замест вырубленага лесу ў межах вуліц Казлова і К.Засловнава “у вяснова-зімовы перыяд 2011 году на тэрыторыі гораду Салігорску будзе высаджана 252 дрэваў”.

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства