viasna on patreon

“Малады фронт” збіраецца правесці ў Магілёве “Марш свабоды”

2011 2011-05-30T09:39:17+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/maladafrontaucy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Прэс-служба зарэгістраванай у Чэхіі моладзевай арганізацыі “Малады фронт” распаўсюдзіла заяву, у якой заклікае жыхароў Магілёва і Магілёўскай вобласці прыняць удзел у правядзенні 28 чэрвеня ў Магілёве “Марша свабоды”. У  гэты дзень у Магілёве традыцыйна адзначаецца Дзень гораду, які прымеркаваны да чарговай гадавіны вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

У заяве, размешчанай на інтэрнэт-сайце “Свабодны Магілёў”, у прыватнасці, гаворыцца: “28 чэрвеня ў “Дзень гораду” (“Дзень вызваленьня”) Магілёускі “Малады фронт”  запрашае ўсіх магілёўцаў і жыхароў Магілёўскай вобласці  прыняць удзел у святкаваньні дадзенага свята пад нацыянальнымі сімваламі!Акцыя ўжо атрымала назву “Марш свабоды”. Разам мы пакажам уладзе, што мы свабодныя людзі, што мы не баімся рэжыму, што мы таксама маем права святкаваць дадзенае свята пад нацыянальнымі сімваламі, што Магілёў – гэта таксама НАШ ГОРАД, што мы не збіраемся далей глядзець, як падзяляюць грамадства на “пятую” ці “ШОСтую” калону, мы паўторымся не адзін раз, што МЫ АДЗІН НАРОД!” 
Маршрут і месца збору пакуль яшчэ абмяркоуваюцца, мітынг адбудзецца  на “Плошчы Леніна” ці на “Савецкай плошчы”.

Прадстаўнікі Рады Магілёўскай абласной кааліцыі дэмакратычных сіл пакуль ніяк не каментуюць ініцыятыву “Маладога фронта” аб правядзенні ў Магілёве на Дзень горада “Марша свабоды”.

Лідэр Магілёўскай абласной кааліцыі дэмакратычных сіл Юрый Новікаў кажа, што зараз сябры кааліцыі пакуль занятыя падрыхтоўкай да мітынга пратэста супраць росту цэн, інфляцыі і падзення жыццёвага ўзроўню насельніцтва, заяўка на правядзенне якога ўжо накіраваная ў Магілёўскі гарвыканкам. Мітынг плануецца правесці  9 чэрвеня на вызначанай уладамі для правядзення масавых мерапрыемстваў пляцоўцы па вуліцы Чалюскінцаў. У мітынгу заяўлены ўдзел 1000 чалавек. Магілёўскія гарадскія ўлады пакуль не далі адказу на заяву дэмакратычных актывістаў аб правядзенні мітынгу.

“Праваабарончая хроніка”

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства