У Пінску маладыя інваліды правялі фестываль
https://spring96.org./be/news/43670
2011
2011-05-30T10:11:02+0300
2011-05-30T10:11:02+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/pinsk-invalid-1.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Каб прыцягнуць увагу грамадства да праблем маладых інвалідаў, пінская грамадская арганізацыя “Ветразь” правяла фестываль “Бэзавая Ластаўка”. Мерапрыемтвы фестывалю, са згоды кіраўніцтва горада, ладзіліся ў гарадскім парку культуры і адпачынку. У праграме фэсту былі конкурсы фатаздымкаў і відэакліпаў, творчыя майстэрні і канцэрт. У ходзе дзеяў “Бэзавай ластаўкі” звычайныя пінчукі змаглі ўбачыць і ацаніць таленты моладзі з абмежаванымі магчымасцямі. У далейшым арганізацыя “Ветразь” плануе праводзіць свае акцыі супольна са здаровымі людзьмі, каб спрыяць адаптацыі інвалідаў у грамадстве.
“Праваабарончая хроніка”