viasna on patreon

Дэпутатам прапанавана ўнесці змены ў Закон “Аб мовах”

2011 2011-05-30T16:19:06+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/bel_mova.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Гамяльчанін Ігар Случак, каардынатар кампаніі “Справаводства па-беларуску!”, накіраваў кожнаму са 110 дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў персанальную прапанову ўнесці змены ў Закон “Аб мовах”.

“У першым чытанні парламентам ужо прыняты змены ў Закон “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб”, што абавязваюць даваць адказ на зварот на мове звароту, і таму мы вырашылі працягнуць супрацоўніцтва з дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў”, - паведаміў Ігар Случак.

У лісце, што быў дасланы, дэпутатам даецца прапанова аб унясенні змен у 28 артыкулаў Закона “Аб мовах”.

“Усе прапанаваныя змены можна абагульніць па аднаму галоўнаму крытэру: замест выразу “беларуская і (або) руская мова” прапануецца выраз “беларуская і руская мова”. Выкладанне Закону “Аб мовах” менавіта ў такой рэдакцыі дазволіць дасягнуць сапраўднай роўнасці дзвюх дзяржаўных моваў”, - лічыць актывіст.

На працягу месяца з моманту атрымання звароту Ігара Случака дэпутаты мусяць выказаць свой пункт погляду на прапанаваныя змены Закона “Аб мовах”.

“Я лічу, што ўнясенне гэтых зменаў даволі магчымае, бо калі ў адпаведнасці з дадзенымі прапановамі былі ўнесены змены ў Закон “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб”, то дэпутатам нічога не перашкаджае ўнесці адпаведныя змены і ў Закон “Аб мовах”, бо прэцэдэнт ужо ёсць” – адзначыў Ігар Случак.

Нагадаем, у межах кампаніі “Справаводства па-беларуску!” актывіст абараняе родную мову і правы тых, хто таксама лічыць яе роднай. Маладзён дасылае звароты ў раённыя і гарадскія выканаўчыя камітэты з прапановай перакладу справаводства на беларускую мову.

 

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства