viasna on patreon

Праваабаронца Алесь Бяляцкі абскардзіць папярэджаньне Генпракуратуры ў судзе (дапоўнена)

2011 2011-06-03T16:08:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/bialiacki2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Старшыня праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі

Старшыня праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі

Папярэджаньне Генеральнай пракуратуры старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна”, віцэ-прэзідэнту Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека (FIDH) Алесю Бяляцкаму будзе абскарджана у судзе Цэнтральнага раёна Менска 3 чэрвеня. Пачатак у 15-30. Суддзя Алена Сямак.

Генеральная пракуратура палічыла, што дзеяньні А. Бяляцкага ад імя праваабарончай арганізацыі “Вясна”, якая не прайшла ва ўстаноўленым парадку дзяржаўнай рэгістрацыі, супярэчыць заканадаўству Рэспублікі Беларусь і 16 лютага 2011 г. вынесла яму афіцыйнае папярэджаньне аб недапушчальнасьці парушэньня закона за подпісам намесьніка Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь М.І. Кукліса.

Праваабаронца афіцыйна папярэджаны, што ў выпадку далейшай дзейнасьці будзе разгледжана пытаньне аб прыцягненьні яго да крымінальнай адказнасьці.

Рада Праваабарончага цэнтру “Вясна” выступіла з афіцыйнай заявай, у якой  выказала рашучы пратэст з нагоды дзеяньняў Генеральнай пракуратуры і расцаніла гэта як спробу запалохваньня актывістаў арганізацыі і ўсяго праваабарончага руху Беларусі.

Аператыўна аб вынесеным папярэджаньні была праінфармаваная спецдакладчык ААН па пытаньні аб становішчы праваабаронцаў спадарыня Маргарэт Сэкагія, а шэраг міжнародных праваабарончых арганізацый запатрабавалі ад Генеральнай пракуратуры Беларусі адмены гэтага ганебнага рашэньня.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства