viasna on patreon

Бацьку Статкевіча адмовілі ў сустрэчы з сынам

2011 2011-06-01T21:45:36+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/backa-statkievicza01.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Баранавіцкая недзяржаўная газета “Intex-press” паведаміла, што бацьку экс-кандыдата ў прэзідэнты Міколы Статкевіча не дазволілі 1 чэрвеня сустрэцца з сынам у мінскім СІЗА КДБ. Віктар Паўлавіч Статкевіч у свае 84 гады прыехаў у Мінск адмыслова, каб пабачыць сына, які быў асуджаны 26 мая на 6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму па абвінавачанні ў арганізацыі масавых беспарадкаў 19 снежня 2010 года. Газета “Intex-press” адзначыла, што ў СІЗА КДБ яму адмовілі ў спатканні з сынам, проста сказаўшы, што сустрэчы не будзе.

Па словах бацькі экс-кандыдата ў прэзідэнты, ужо пазней ён даведаўся, што ягоны сын пераведзены ў СІЗА на Валадарскага. “Заўтра пайду туды і паспрабую пабачыцца з сынам”, – выказаў надзею Віктар Паўлавіч Статкевіч.

 

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства