viasna on patreon

Праваабаронца абскарджвае штраф

2011 2011-06-02T20:04:44+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/rudkouskaja-sviatlana.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сябра БХК Святлана Рудкоўская

Сябра БХК Святлана Рудкоўская

Сябра “Беларускага Хельсінкскага камітэта” з Гродна Святлана Рудкоўская (на фота) была аштрафаваная 25 траўня бягучага году кіраўніком аддзелу ўнутраных спраў адміністрацыі Ленінскага раёна падпалкоўнікам міліцыі Яўген Ярмантовічам на 4 базавыя велічыні. Гэтая справа цягнулася яшчэ з красавіка, калі Рудкоўскую, якая працуе старшынёй жыллёвага кааператыву, абвінавацілі ў тым, што яна нібыта не выдала аднаму з грамадзян кнігу скаргаў. Па гэтай надуманай прычыне быў складзены пратакол пра адміністрацыйнае правапарушэнне па артыкуле 9.24 КаАП Рэспублікі Беларусь.

Святлана Рудкоўская лічыць ціск міліцыі і адміністрацыі Ленінскага раёну неправамерным і звязвае ўсё гэта з яе актыўнай працай па маніторынгу падчас апошніх выбарчых кампаній.

Рудкоўская звярнулася па кансультацыю да галоўнага юрысконсульта ўпраўлення справамі адміністрацыі Ленінскага раёну Кацярыны Фядосенкі. Аднак маладая чыноўніца ў рэзкай і некарэктнай форме замест кансультацыі прапанавала Рудкоўскай звольніцца з працы. Праваабаронца пасля гэтага выпадку напісала скаргу ў кнігу заўваг і прапановаў на стаўленне Фядосенкі да наведнікаў. Акрамя гэтага грамадская актывістка пісьмова абскардзіла пастанову ад 25 траўня на асабістым прыёме ў начальніка УУС Гродзенскага аблвыканкаму Валянціна Міхневіча. 

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства