Галоўны ідэолаг МУС: навокал ворагі
Пінскія СМІ працягваюць асвятляць семінар міліцэйскіх ідэолагаў, які праходзіў у сталіцы Палесся 26-27 траўня. Газета “Пінскі веснік” надрукавала кароткае інтэрвью з начальнікам упраўлення ідэалагічнай працы МУС палкоўнікам В. Сакаўцом. Каб зразумець, якія настроі зараз пануюць у дзяржаўных структурах, варта прывесці цытату галоўнага міліцэйскага ідэолага: “У цяперашні час знешнепалітычная сітуацыя вакол Беларусі застаецца даволі напружанай. Шэраг дэструктыўных замежных структур у супрацоўніцтве з радыкальна і экстрэмісцкіх настроенымі элементамі ўнутры краіны імкнуцца дэстабілізаваць абстаноўку ў Беларусі, падарваць эканамічныя і палітычныя асновы дзяржавы. У гэты перыяд праца ідэолагаў вельмі важная і адказная. Своечасовае і поўнае тлумачэнне палітычна значнай інфармацыі ў сукупнасці з няўхільным захаваннем службовай дысцыпліны павінна стаць адным з галоўных напрамкаў работы ідэалагічных апаратаў МУС”.
“Праваабарончая хроніка”