viasna on patreon

Рэдакцыю незалежнага сайта высяляюць з офіса

2011 2011-06-02T23:20:34+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/cenzura_u_internet.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Рэгіянальны незалежны сайт Барысаўскага рэгіёну ex-press.by, які быў створаны журналістамі закрытай перад прэзідэнцкімі выбарамі 2006 года газеты «Кур'ер з Барысава», арэндадаўца высяляюць са знятага офіса.

Сайт ex-press.by лічыцца адным з самых папулярных інтэрнэт-парталаў у рэгіёне. Яго інфармацыяй карыстаюцца шматлікія інтэрнэт-выданні, ведаючы, што размешчаныя тут навінавыя матэрыялы - аб'ектыўныя і дадатковай праверкі не патрабуюць. Чытэльнасць сайта характарызуе і вельмі прыстойная наведвальнасць - каля пяці тысяч карыстальнікаў кожныя суткі.

Але супрацоўнікі сайта пастаянна адчуваюць на сабе ціск з боку ўладаў: шэсць разоў рэдакцыя спрабавала зняць офіс і сутыкаліся з адмоўнымі адказамі, больш за тое, многіх мясцовых жыхароў, якія супрацоўнічалі з сайтам у якасці крыніц інфармацыі, запрашалі для «гутарак» у КДБ. Ёсць падазрэнне, што за журналістамі сайта вядзецца вонкавае назіранне, а іх перапіска па электроннай пошце і тэлефонныя размовы кантралююцца.

Сёння чарговы арэндадаўца запатрабаваў вызваліць памяшканне, якое рэдакцыя здымала на працягу паўтара гадоў.


«Праваабарончая хроніка»

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства