viasna on patreon

За зламаную руку ўсё ж нехта панясе адказнасць?

2011 2011-06-02T23:26:01+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/lagvinovich-jan-list.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Маладэчанец Ян Лагвіновіч, які пацярпеў падчас жорсткага разгону на Плошчы – у яго была зламана рука, атрымаў адказ на сваю скаргу аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы на супрацоўнікаў міліцыі. Пракуратура на гэты раз паведаміла: “Вывучэннем матэрыялаў аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы ўстаноўлена, што праверка па іх праведзена не поўная. Матэрыялы накіраваны для правядзення дадатковай праверкі”.

 

Ян спадзяецца, што вінаватыя ў катаванні і жорсткім абыходжанні супрацоўнікі органаў унутраных спраў усё ж будуць прыцягнуты да адказнасці.

 

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства