viasna on patreon

Салігорскім актывістам пачалі вяртаць тэхніку

2011 2011-06-03T00:40:24+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/peratrus1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Хваля вяртання вынятай спецслужбамі тэхнікі паступова дакацілася і да Салігорску. Сярод першых шчасліўчыкаў апынуліся мясцовыя прадстаўнікі апазіцыі Павел Батуеў і Ларыса Насановіч.
- Першага чэрвеня я патэлефанваў у мясцовае аддзяленне КДБ і запытаўся, ці збіраюцца яны мне вяртаць мае рэчы. Паабяцалі перазваніць пазней, - распавядае сябра Партыі БНФ Павал Батуеў. – Тэлефанавання ад “чэкістаў” я так і не дачакаўся, але ж на наступны дзень пазванілі з міліцыі і ветліва, што ўразіла нават па-беларуску, запрасілі ў РАУС забраць вынятую тэхніку.
Па словах актывіста, яму вярнулі ўсе забраныя адразу пасля выбараў рэчы - кампутар, флэшку, дыскі - у працоўным стане. А вось актывістцы кампаніі “Гавары праўду” Ларысе Насановіч вярнулі не ўсю маёмасць:
- Год таму, падчас агульнанацыянальнай аблавы на нашых актывістаў, у мяне канфіскавалі кампутаную тэхніку, некаторыя кнігі ды матэрыялы “Гавары праўду”. Дзесці тыдзень таму міліцыянты аддалі практычна ўсе канфіскаваныя рэчы, акрамя некаторых кніг пра Другую сусветную. Мабыць палічылі іх “экстрэмісцкімі”.
Прадпрымальніца Таццяна Кучынская, якая каардынавала дзейнасць салігорскага перадвыбарчага штабу Уладзіміра Някляева, свае канфіскаваныя адразу пасля выбараў рэчы дагэтуль вярнуць не змагла. Не дапамог і зварот у пракуратуру, на які яна так і не атрымала адказу. У бліжэйшыя дні спадарыня Кучынская плануе зноўку звярнуцца ў праваахоўныя органы з патарабаваннем аб вяртанні забранай уласнасці.

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства