viasna on patreon

Праваабаронца падаў на Life:) у суд за блакаванне апазіцыйных сайтаў

2011 2011-06-03T10:45:40+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Алег Мацкевіч хоча высветліць, чаму ЗАТ "БеСТ" блакуе доступ да апазіцыйных сайтаў.

Нагодай стала інфармацыя, што 3G life блакуе доступ да сайтаў charter97.org, belaruspartisan.org і prokopovi.ch. Мацкевіч, як паведамляе Belarda.org, накіраваў у "БеСТ" запыт, чаму фірма пайшла на такую меру.

У адказ ён атрымаў ліст ад начальніцы ўпраўлення абаненцкай службы Чайкоўскай. Яна заяўляла, што доступ да гэтых сайтаў блакуюць не яны, а хтосьці іншы. Не задаволіўшыся адказам актывіст вырашыў падрыхтаваць заяву ў суд на "БеСТ" і ўжо там высветліць адкуль "растуць ногі".
Нагадаем, у канцы сакавіка Генпракуратура Беларусі загадала заблакаваць доступ да сайтаў "Хартыя'97" і "Беларускі партызан". Але гэтая забарона тычыцца толькі дзяржустановаў, арганізацый адукацыі і культуры.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства