viasna on patreon

Рагачоўскаму апазіцыянеру абяцаюць зменшыць штрафы, калі ён кіне займацца палітыкай

2011 2011-06-03T17:04:03+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/groshyki.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Актывіст аргкамітэта па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя”, жыхар Рагачова Дзяніс Дашкевіч упершыню ў гісторыі райцэнтра намераны арганізаваць тут сацыяльна-палітычную акцыю. Па ягонай задуме, некалькі дзесяткаў людзей падыдуць да райвыканкама, трымаючы ў руках лісты паперы, на якіх будзе напісана: «Дзе 500 даляраў?» Нагадаем, менавіта такім, згодна абяцанняў прэзідэнта, павінен быць сярэдні заробак беларусаў.

«Акцыю запланавалі на 3 ліпеня, гэта як раз выходны дзень. У нас яшчэ месяц наперадзе, але ўжо будзем распаўсюджваць улёткі з інфармацыяй. Бо ў Рагачове дагэтуль нічога такога кшталту не ладзілі, нашы людзі вельмі марудна расчухваюцца, - кажа Дзяніс Дашкевіч. - Мы вырашылі пачаць праводзіць акцыі, якія пераследуюць не палітычныя, а чыста сацыяльныя мэты. І ўбачылі, як мясцовыя ўлады адразу занерваваліся і заварушыліся. Такога не было, калі праводзілі традыцыйны «Ланцуг неабыякавых людзей», тады ўлады былі спакойнымі. А зараз спужаліся”.

На днях актывісту вярнулі аргтэхніку, канфіскаваную КДБ падчас ператрусу пасля прэзідэнцкіх выбараў. Па словах Дзяніса, супрацоўнік Камітэта дзяржбяспекі, які вяртаў кампутар, правёў з хлопцам размову. І папрасіў не займацца палітыкай да 1 ліпеня. Чаму абазначана менавіта гэтая дата, супрацоўнік не патлумачыў.

Маладзён мае свой бізнес і сцвярджае, што больш часта ім пачалі цікавіцца супрацоўнікі падатковай інспекцыі і фінансавай міліцыі. Нядаўна выпісалі некалькі штрафаў.

«Парушэнні сапраўды былі, я вінаваты. Але цікава, што мяне папярэдзілі: маўляў, калі кінеш займацца палітыкай, штрафы зменшым», - распавёў актывіст.

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства