viasna on patreon

У Салігорску мітынг адбудзецца пры любых умовах

2011 2011-06-07T00:04:16+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/saligorsk-vybary.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Выканкам адмовіў дэмакратычным актывістам у дазволе на правядзенне мітынгаў у Салігорску, запланаваных на 11 і 12 чэрвеня. Сваю адмову кіраўнік мясцовай “вертыкалі” Аляскандар Рымашэўскі патлумачыў “адсутнасцю яснасці ў вызначэнні формы правядзення масавых мерапрыемстваў”. Прадстаўнікі мясцовага дэмакратычнага актыву заяўляюць, што мітынг адбудзецца ў любым выпадку. Гэта звязана з вялікай колькасцю скаргаў жыхароў гораду на паграшэнне эканамічнага стану ў краіне. Аднак назваць дату верагоднага вывыду салігорцаў “на плошчу” мясцовыя апазіцыянеры пакуль не могуць. Уладзімір Шыла, заяўнік планаванага на гэтых выходных мітынгу , лічыць нямэтазгодным правядзенне несанкцыянаванай акцыі на стадыёне “Будаўнік” у меркаваны час. Але далейшая эканамічнай дэградаця краіны, на яго думку, можа ўжо ў бліжэйшы час сабраць на цэнтральных плошчах Беларусі масы абураных жыхароў, і салігорцы будуць аднымі з першых стаяць каля будынку мясцовай адміністрацыі. “Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства