Кацярыну Ерусалімскую затрымалі ў метро
https://spring96.org./be/news/43871
2011
2011-06-08T08:14:55+0300
2011-06-08T08:14:55+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Сёння ноччу на станцыі метро Пушкінская была затрыманая актывістка кампаніі "Еўрапейская Беларусь" Кацярына Ерусалімская. Два балоны фарбы ў яе знайшлі пры даглядзе заплечніка.
Пры ўваходзе ў метро міліцыя аглядала асабістыя рэчы пасажыраў. Пры даглядзе заплечніка актывісткі, міліцыя знайшла два балоны фарбы, трафарэт "Свабоду палітвязням!" і папрасіла дзяўчыну прайсці разам з імі ў пакой міліцыі пры метрапалітэне. Затым актывістка была дастаўлена ў Фрунзенскі РУУС Мінска, паведамляе сайт "Еўрапейскай Беларусі".