viasna on patreon

У Вялейцы — суды і штрафы за «пальчыкі»

2011 2011-06-08T08:49:48+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

У судзе Вялейскага раёну распачаўся суд над прадпрымальнікам Аляксеем Чарапанам. Яго вінавацяць у адмове прайсьці абавязковую працэдуру дактыляскапіі. Аднак зьвінавачаны заяўляе, што пра сваю адмову здаць адбіткі пальцаў упершыню ён даведаўся, калі атрымаў павестку ў суд.

Як высьветлілася падчас першага дня слуханьняў, заяву ў суд на прадпрымальніка склаў мясцовы ўчастковы міліцыянт бязь ведама Аляксея Чарапана.

Аналягічны працэс адбыўся тыдзень таму над яшчэ адным жыхаром Вялейкі Валянцінам Суславым. Не зважаючы на тое, што ў судзе быў засьведчаны факт фальсыфікацыі пры складаньні адміністрацыйнага пратаколу, Валянцін Суслаў быў пакараны штрафам у памеры 1 мільён 50 тысяч рублёў, паведаміў Свабодзе праваабаронца Уладзімер Малярчук.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства