Абарона Класкоўскага абскардзіла прысуд
https://spring96.org./be/news/43873
2011
2011-06-08T08:53:02+0300
2011-06-08T08:53:02+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Абарона Аляксандра Класкоўскага,
аднаго зь фігурантаў справы аб масавых беспарадках у Менску 19 сьнежня 2010
году, абскардзіла прысуд, вынесены яму судом Ленінскага раёну. Пра паведаміла
сястра Класкоўскага Вольга.
Прысуд абскардзіў і сам Аляксандар Класкоўскі. Цяпер ён знаходзіцца ў СІЗА № 1
ГУУС Менгарвыканкаму ў камэры для былых супрацоўнікаў міліцыі.
Былы афіцэр міліцыі абвінавачваецца паводле чч. 1 і 2 арт. 293 (арганізацыя і
ўдзел у масавых беспарадках), арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады) і арт. 382
(самавольнае прысваеньне званьня ці ўлады службовай асобы) Крымінальнага
кодэксу.
26 траўня ён быў асуджаны на пяць гадоў пазбаўленьня волі з адбываньнем
пакараньня ў калёніі ўзмоцненага рэжыму.