Андрэя Пачобута збіраюцца судзіць у закрытым рэжыме
https://spring96.org./be/news/43876
2011
2011-06-07T12:41:00+0300
2011-06-07T12:41:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/borys_i_pachobut.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Стала вядома, што гродзенскага публіцыста Андрэя Пачобута збіраюцца судзіць у закрытым рэжыме. Першае судовае паседжанне ў судзе Ленінскага раёну Гродна запланаванае на 14 чэрвеня. Як паведаміла жонка Пачобута Аксана, якая мела чарговае спатканне з мужам, ён атрымаў афіцыйную паперу з абласной пракуратуры, якая просіць суд зрабіць працэс закрытым. Нагадаем, што Андрэя Пачобута вінавацяць у абразе прэзідэнта і паклёпе на яго, якія нібыта змяшчаюцца ў журналісцкіх артыкулах. За гэта публіцысту пагражае ад 2 да 4 гадоў турмы. Ужо два месяцы ён знаходзіцца ў Гарадзенскім СІЗА. Заўтра, 8 чэрвеня, з Пачобутам павінен сустрэцца ягоны адвакат Аляксандар Бірылаў.
“Праваабарончая хроніка”