viasna on patreon

Слуцкая раёнка: ні слова пра дэвальвацыю

2011 2011-06-08T09:45:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/sluckikrajsajt.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На сайце газеты “Слуцкі край” цягам апошніх тыдняў не змешчана ніводнага матэрыяла пра эканамічны крызіс. Інтэрв’ю з перадавікамі вытворчасці, справаздача з нарады ідэалагічных работнікаў Мінскай вобласці, навіны пра акцыю “Чыстае паветра” і праграму “Мак-2011” – матэрыялы такога кшталту фарміруюць кантэнт сайту.

Пра тое, як адбіўся эканамічны крызіс на жыцці жыхароў Случчыны, карэспандэнты раёнкі не пішуць. Усе матэрыялы, які тычацца пытанняў эканомікі, перадрукоўваюцца з агенцтва БЕЛТА ці аддзелу статыстыкі.

Танальнасць у гэтых паведамленнях адпаведная: пра тое, што ў Беларусі зафіксаваны самы высокі рост рознічнага тавараабароту сярод краін СНД, а запасы гатовай прадукцыі на складах зменшыліся, і пенсіі павысяцца.

Раёнка запрашае сваіх чытачоў паехаць на Чорнае мора, скарыстаўшыся паслугамі мясцовага аўтапарку, але маўчыць пра тое, што ў абменніках нельга набыць валюту, неабходную для паездкі на Украіну.

У перыяд ажыятажнага попыту на некаторыя прадукты, бытавую тэхніку і нехарчовыя тавары ў раёнцы выйшла зацемка пад загалоўкам “Соль і сода таксама маюць тэрміны захоўвання”. Яе аўтарка начальнік аддзела гандлю і паслуг райвыканкама Ніна Кракасевіч, прыводзіць статыстыку: за тыдзень на Случчыне рэалізавана 100 тон солі, а гэта ў 20 разоў больш звычайнага. Чыноўніца раіць чытачам дакладна разлічваць свае патрэбы і не набываць тавары звыш меры. Пра прычыны ажыятажу начальнік аддзела гандлю маўчыць.

Адказы чытачы знаходзяць у справаздачы з сустрэчы намесніка кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Валерыя Міцкевіча з працаўнікамі філіяла «Слуцкі льнозавод» ААТ «Валожынскі льнокамбінат».

“Як сведчаць паказчыкі, эканоміка краіны – стабільная, - запэўніў працаўнікоў чыноўнік. - А сённяшнія цэнавыя хібы і праблемы на валютным рынку – з’ява часовая”.

На пытанні людзей, чаму так падскочылі цэны і куды знік долар, Міцкевіч заявіў, што адна з прычын такой сітуацыі - «аўтамабільны бум». Далучыўся да экспертызы і старшыня Слуцкага райвыканкама Уладзімір Даманеўскі . Ён аўтарытэтна заявіў, што самі жыхары, расхопліваючы на паліцах магазінаў крупы, соль,  воцат і іншыя тавары, правакуюць вытворцаў прадукцыі на павышэнне цэн.

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства