Людміла Аляксеева працягвае сустрэчы з праваабаронцамі
Вядомая расійская праваабаронца і старшыня Маскоўскай Хельсінскай групы Людміла Аляксеева сустрэлася сёньня з прадстаўнікамі праваабарончага цэнтру «Вясна», БХК, кіраўнікамі грамадскіх арганізацый і ініцыятыў, сваякамі палітвязняў, «апальнымі» адвакатамі.
Людмілу Міхайлаўну цікавілі найбольш актуальныя праблемы з правамі чалавека ў Беларусі: крокі па вызваленьні з турмаў усіх асуджаных удзельнікаў Плошчы-2010, умовы ўтрыманьня ў турмах, перасьлед праваабаронцаў і адвакатаў, дзейнасьць праваабарончага цэнтру “Вясна”. Яна параўнала стан развіцьця грамадскай і праваабарончай супольнасьці ў Беларусі і Расіі, адказала на шматлікія пытаньні.
У другой палове
дня Людміла Аляксеева праводзіць прэс-канферэнцыю для журналістаў, пад час якой
выкладзе сваю пазіцыю па найбольш актуальных пытаннях развіцьця грамадзянскай
супольнасьці у нашай краіне.
Людміла Міхайлаўна Аляксеева ўзначальвае Маскоўскую Хельсінкскую Групу (МХГ),
найстарэйшую праваабарончую арганізацыю, створаную ў сярэдзіне 70-х. МХГ і цяпер лічыцца адной з вядучых праваабарончых
арганізацый у сьвеце і ўваходзіць у Камітэт міжнароднага кантролю за сітуацыяй з
правамі чалавека ў Рэспубліцы Беларусь.
Таксама па тэме: