Гомельскія дэмакратычныя актывісты далучыліся да акцыі «Стоп-бензін»
Акцыя беларускіх аўтамабілістаў «Стоп-бензін» супраць павышэння коштаў на паліва была падтрымана і ў Гомелі. На сваіх машынах да калоны далучыліся гомельскія дэмакратычныя актывісты, сярод якіх -- мясцовы каардынатар кампаніі «Гавары праўду!» Валерый Сляпухін. Ён прымацаваў на задняе шкло аўтамабіля ліст паперы з надпісам «Хопіць даіць народ!» і разам з удзельнікамі акцыі спыніўся на праезджай частцы ў цэнтры горада, дэманструючы адсутнасць паліва ў бензабаку.
«Мы лічым, што такія кошты непрымальныя для грамадзянаў і аўтааматараў. А дзяржава цягне па максімуму з насельніцтва, каб закрыць свае фінансавыя дзіркі за кошт звычайных людзей», - пракаментаваў Валерый Сляпухін.
У цэлым у гомельскай акцыі удзельнічалі звыш 20 аўтамабіляў. Абышлося без затрыманняў. Аднак супрацоўнікі ДАІ перапісвалі нумары машын, на якіх прыехалі ўдзельнікі акцыі, таму рэпрэсіі, магчыма, наперадзе.
“Праваабарончая хроніка”