Праваабарончы цэнтр "Вясна" - лаўрэат Прэміі Свабоды
250 палітыкаў, дыпламатаў і экcпертаў возмуць удзел ва Вроцлаўскім Глабальным Форуме, які адбудзецца 9-11 чэрвеня ў Польшчы.
Падчас мерапрыемства будуць уручаныя Прэміі Свабоды, якія носяць сімвалічны характар. Вызначае лаўрэатаў Атлантычная Рада Злучаных Штатаў Амерыкі. У мінулым годзе гэтай узнагародай былі ўганараваныя "Жанчыны ў белым" - маці, сёстры і жонкі палітычных вязняў на Кубе.
Сёлета Прэмія Свабоды ўручаецца арганізацыям, якія прадстаўляюць беларускую грамадзянскую супольнасць і змагаюцца за правы чалавека ў Беларусі. Гэта - Праваабарончы цэнтр "Вясна", ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" і "Свабодны тэатр".
Таксама ўзнагароды атрымаюць егіпецкая блогерка Эсраа Абдэль Фаттах, стваральніца руху моладзі за рэвалюцыйныя змены ў Егіпце, амерыканскі сенатар Джон Маккейн, прэм'ер-міністр Малдовы Уладзімір Фіілат, міністр замежных справаў Польшчы Радаслаў Сікорскі, а таксама заснавальнікі "Газеты Выборчай" Хелена Лучыва і Адам Міхнік.
Вроцлаўскі Глабальны форум будзе прысвечаны стасункам Еўропы з США, будучыні Беларусі, рэвалюцыі ў Паўночнай Афрыцы.
У мерапрыемстве возьмуць удзел прэзідэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі, беларускія палітыкі Станіслаў Шушкевіч і Аляксандр Мілінкевіч і намеснік сакратара абароны ЗША Аляксандр Вершбоў.
Паводле "Газеты Выборчай"