viasna on patreon

Да маніторынгу сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі далучаецца ААН

2011 2011-06-09T09:56:22+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

ААН і Камітэт міжнароднага кантролю (КМК) будуць супрацоўнічаць у пытаньні кантролю за сытуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі, паведамілі ў Міжнароднай назіральнай місіі КМК у Беларусі.

"У Жэнэве адбылася сустрэча кіраўніка Міжнароднай назіральнай місіі Андрэя Юрова з прадстаўніком Управы Вярхоўнага камісару правоў чалавека ААН, які курыруе Беларусь. Удзельнікі сустрэчы выказалі заклапочанасьць фактамі высылак і забароны на ўезд у краіну праваабаронцаў і журналістаў, нядаўнім вынясеньнем папярэджаньня Беларускаму Хельсынскаму камітэту і адмовай у абскардвжаньні раней вынесенага папярэджаньня кіраўніку Цэнтру "Вясна" Алесю Бяляцкаму ", - адзначылі ў Місіі.

Кіраўнік Міжнароднай назіральнай місіі Камітэту міжнароднага кантролю за сытуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі Андрэй Юраў па патрабаваньні беларускіх праваахоўных органаў пакінуў Беларусь раніцай 18 сакавіка.

29 красавіка зь Беларусі быў дэпартаваны іншы расейскі праваабаронца Іван Кандраценка.

20 красавіка у Беларусь не пусьцілі інфармацыйнага памочніка прадстаўніка Міжнароднай назіральнай місіі Камітэту кантролю за сытуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі Марыну Цапок.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства