На бабруйскай “рэвалюцыі” прысутнічаў галоўны ідэолаг
Вызначыць, колькі ж чалавек дакладна прыйшло на бабруйскую “Рэвалюцыі праз сацыяльныя сеткі” было даволі складана. Прыкладна – каля трох дзесяткаў, калі вызначаць па пазнейшых стэлефаноўваннях, кшталту “і я там быў, але цябе не бачыў”. Справа ў тым, што мясцовая плошча лічыцца адной з самых вялікіх у Беларусі і ўмоўна падзеленая фантанам, клумбамі, кустамі, якія хаваюць агульную панараму. А ў сацыяльны сетках не быў вызначаны пэўны “квадрат” для збора. Таму нават наглядна знаёмая паміж сабой моладзь перасоўвалася туды-сюды, але так і не здолела “збіцца ў кучку”. Але людзі, якія падыйшлі ў раён помніка Леніну менавіта ў 19.00, а сыйшлі ў 19.30, дакладна былі.
У цэнтры плошчы ўвесь гэты час знаходзіліся тры бабруйскія чыноўнікі, сярод якіх - галоўны ідэолаг горада Аляксандр Маркачоў. Навідавоку супрацоўнікаў міліцыі не было, як аказалася, яны адсіжваліся побач, у дварах жылых дамоў.
Плануецца, што ў наступны раз акцыя будзе больш шматлюднай.
“Праваабарончая хроніка”