viasna on patreon

У дадатак да пікету гомельскія апазіцыянеры просяць дазвол на мітынг

2011 2011-06-10T11:48:51+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/mityng-lida.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Дакументы на правядзенне 3 ліпеня мітынга супраць збяднення народа падрыхтавалі ў гарвыканкам прадстаўнікі гомельскай кааліцыі «Наша альтэрнатыва». Раней актывісты сумесна з «Маладым фронтам» і кампаніяй «Гавары праўду» падавалі заяўку на пікет. Аднак, не дачакаўшыся адказу, вырашылі заявіцца і на мітынг.

«Зараз дакументы падрыхтаваны больш дасканала, прапісаны варыянты ўзаемадзеянняў з «хуткай дапамогай» і міліцыянтамі, –  тлумачаць арганізатары. –  Да таго ж, мы вырашылі перастрахавацца. Магчыма, калі адмовяць у адной акцыі, дазволяць другую».

Для мітынга абраны іншы час, але тое ж месца – пляцоўка перад ДК глухіх, адзіная, дзе дазволены масавыя мерапрыемствы.

Згодна з прынятым гарвыканкамам рашэннем, заяўнікі на грамадскія акцыі павінны абавязкова заключыць дамовы аб абслугоўванні мерапрыемства камунальнікамі, міліцыяй і медыкамі.

«Па дакументах мы бярэм на сябе абавязак кампенсаваць рэальныя выдаткі служб. Мы ідзем на ўсё, каб дабіцца ад уладаў дазволу на законную акцыю. Калі не атрымаецца, прыдзецца ісці другім шляхам», - заўважылі арганізатары з «Нашай альтэрнатывы».

Нагадаем, ужо сем гадоў у Гомелі не было ніводнага апазіцыйнага мерапрыемства, усе заяўкі ўлады адхілялі.

 

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства