viasna on patreon

Ці саспеюць барысаўскія прадпрымальнікі да пратэстаў?

2011 2011-06-12T23:56:54+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/barysau-pradprymalniki-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На барысаўскіх рынках ўсё менш прадпрымальнікаў, зрэшты, як і пакупнікоў. Пакуль нейкіх мер пратэстнага характару ІП не прадпрымаюць, хоць некаторыя ідэі ўжо «лунаюць» над гарадскімі рынкамі.
З канца траўня ў Барысава пачала выяўляцца ўстойлівая тэндэнцыя: пакупнікоў і прадаўцоў на рынках становіцца ўсё менш. Некаторыя прадпрымальнікі пачалі выходзіць на працу толькі па выходных, а да канца першага тыдня чэрвеня ўсе большая іх колькасць схіляецца да думкі наогул спыніць працу «пакуль гэтая ўся свістапляска не скончыцца». З жахам думаюць «рыначнікі» аб перспектыве няпоўнай занятасці працаўнікоў на мясцовых прадпрыемствах. Гэта цалкам можа ўвасобіцца ў рэальнасць, паколькі самыя буйныя фабрыкі і заводы «завязаныя» на імпартныя запчасткі, камплектуючыя і іншыя складнікі канчатковага прадукту. Што азначае пры цяперашнім дэфіцыце валюты вялікія праблемы, у тым ліку і з занятасцю работнікаў. Прадпрымальнікі кажуць: «Тады для нас крах не міне! Людзі перастануць на рынкі хадзіць ... Вунь ужо зараз пакупнікоў амаль на палову стала менш».
Пракаментаваў сітуацыю старшыня зарэгістраванай ва Украіне грамадскай арганізацыі «За свабоднае развіццё прадпрымальніцтва» Віктар Гарбачоў, які пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года вымушаны жыць у Вільнюсе. «Хацеў бы нагадаць, што 2011 г. абвешчаны ўладамі Годам прадпрымальнасці ... Паўгода мінула – вынік «прадпрымальнасці» мы бачым, асабліва дробны бізнэс, уключаючы індывідуальных прадпрымальнікаў. Паспешлівае прыняцце нейкіх дакументаў, якія лібералізуюць працу ІП, нічога па сутнасці выправіць не можа. Зараз жа лепшым для індывідуальных прадпрымальнікаў будзе часова прыпыніць дзейнасць, каб не працаваць у халастую, часткова захаваць свой бізнэс і толькі пры стабілізацыі сітуацыі працягнуць працу. А паралельна высоўваць патрабаванні да ўладаў рэфармаваць эканоміку. Мяркую, спачатку пройдзе хваля пратэстаў у рэгіёнах, якая выльецца ў рэспубліканскую забастоўку. Нельга маўчаць: наша маўчанне можа загубіць малы бізнес канчаткова".
У Барысаве прадпрымальнікі заўсёды былі вельмі актыўныя. Менавіта тут сфармаваўся касцяк арганізацыі “За свабоднае прадпрымальніцтва”. Зараз ІП узгадваюць пратэстныя акцыі, якія ладзіліся некалькі гадоў таму. Агульнае настрой - трэба нешта рабіць, а не сядзець і глядзець, як гіне бізнэс.
«Праваабарончая хроніка»

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства