viasna on patreon

На памежным пераходзе Брузгі разагналі мітынг кіроўцаў

2011 2011-06-13T08:37:30+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Яны пратэставалі супраць новых парадкаў на мытні. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, быў ужыты слёзацечны газ, ёсць затрыманыя.

Стыхійны мітынг кіроўцаў утварыўся вечарам 12 чэрвеня на памежным пераходзе Брузгі на Гродзеншчыне. Паводле новых правілаў яны мусяць сплаціць пошліну за выезд за мяжу часцей аднаго раза ў 5 дзён, таму многім з жадаючых ехаць у Польшчу давялося вярнуцца дадому.
 
Паступова колькасць такіх “завернутых” з мяжы машын стала павялічвацца. Утварыўся стыхійны мітынг незадаволеных кіроўцаў. З’явіўся міліцэйскі спецназ і аўтазакі. На фота, размешчаных на “Гродзенскім форуме”, бачна, як праезд да мяжы перакрылі "сілавікі".

Больш за сто чалавек пабраліся за рукі і працягвалі перакрываць пераход. У самы напружаны момант кіроўцы заспявалі дзяржаўны гімн.

Пра тое, што міліцэйскі спецназ разагнаў удзельнікаў стыхійнага страйку і ўжываў пры гэтым слёзацечны газ, піша "Наша ніва".
Паводле паведамлення Радыё Рацыя, на памежны пераход прыязджаў старшыня Гродзенскага аблвыканкама Сямён Шапіра. Афіцыйна гэтая інфармацыя пакуль не пацверджаная.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства