viasna on patreon

Беларускае пытанне на "Вроцлаў Глобал Форум 2011"

2011 2011-06-11T15:19:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Выйсце з тупіка, у якім апынулася Беларусь, шукаюць палітыкі і эксперты ў межах “Вроцлаў Глобал Форум 2011.” Сваё бачанне беларускай праблемы выказваюць: прэзідэнт Польшчы Б.Камароўскі, міністр МЗС Р.Сікорскі, прэзідэнт Вроцлава Р.Дуткевіч, бізнесмен Я.Кульчык, Ж.Літвіна, А.Мілінкевіч, С.Шушкевіч, А.Бяляцкі, Э.Смоляр, амбасадар ЗША у Польшчы Л.Фейнштайн.

Уручэннем прэміі Фрыдам Эўордс завершыўся другі дзень "Wroclaw Global Forum".

Сярод лаўрэатаў праваабарончы цэнтр Вясна, Беларуская асацыяцыя журналістаў ды Свабодны тэатр. Пытанне Беларусі на "Вроцлаў Глобал Форум", гучала цягам усяго сённяшняга дня. Падрабязнасці з Вроцлава паведаміў карэспандэнт Радыё Рацыя Зміцер Косцін:

Пытанне Беларусі першапачаткова было вылучана як адно з прыарытэтаў “Wroclaw Global Forum 2011”. Першым голас у справе Беларусі ўзяў прэзідэнт Польшчы, які падкрэсліў, што Беларусь з’яўляецца выклікам, як для Польшчы, так і для ўсяго заходняга свету. Браніслаў Камароўскі падкрэсліў, што неабходна распрацаваць доўгатэрміновую стратэгію ў адносінах да Беларусі, каб не быць захопленым знянацку зменамі, якія абавязкова наступяць. Міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі, заявіў, што Еўропа чакае Беларусь, але адзіны крок, які павінен быць здзейснены, гэта вызваленне палітычных вязняў і гатоўнасць да рэформаў. Беларусі былі прысвечаныя і дзве дыскусіі ў межах форуму, у іх удзельнічалі Станіслаў Шушкевіч, Аляксандр Мілінкевіч, Алесь Бяляцкі ды Жанна Літвіна. У праграме апошняга дня форуму, удзельнікі абмяркуюць пытанні энергетычнай бяспекі ў Еўропе ды трансатлантычнага супрацоўніцтва.  

* * *

Пра Беларусь цяпер мала кажуць у польскіх СМІ з прычыны выбарчай кампаніі ў краіне, але яна ўсё роўна вельмі важная для палякаў, лічыць галоўны рэдактар "Газеты Выборчай" Адам Міхнік. Выступаючы на "Вроцлаў Глобал Форум", ён падкрэсліў, што тое, што робіцца ў Беларусі з’яўляецца перасцярогай для ўсіх посткамуністычных краінаў:

- Лукашэнка – гэта такі даведзены да скрайнасці чорны сцэнарый, для ўсіх посткамуністычных краінаў. Я перакананы, што яго дні палічаныя і раней ці пазней, але веру, што раней чым пазней, не буду здзіўлены, калі ён апынецца ў тым самым месцы, дзе сёння трымае сваіх палітычных праціўнікаў, такіх як Саннікаў і гэтак далей. 

Адам Міхнік выказаў словы падтрымкі ўсім, хто змагаецца за дэмакратыю ў Беларусі, адзначыўшы, што нават пасля самай доўгай ночы, непазбежна надыходзіць світанак.

Чытаць усё

Відэа

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства