viasna on patreon

Лукашэнка не адказаў на 27 зваротаў сваякоў пацярпелых

2011 2011-06-10T14:34:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Чарговы калектыўны зварот да кіраўніка Беларусі і суддзяў падпісалі 111 чалавек, чые блізкія пацярпелі ад беззаконня ў беларускіх судах.

Родныя і блізкія пацярпелых ад беззаконня ў беларускіх судах перадалі калектыўны зварот да Аляксандра Лукашэнкі і беларускіх суддзяў.

Нагодаю сталася нарада ў пытаннях удасканалення працы судоў, што прайшла на чале з прэзідэнтам 3 чэрвеня. «Прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці, якія найбольш пакутуюць ад недасканаласці нашай судовай сістэмы, як заўсёды, запрасіць на мерапрыемства «забыліся», – паведаміла «Белсату» юрыстка Грамадзянскай ініцыятывы супраць беззаконня ў органах суда і пракуратуры Тамара Сяргей. Гэта і сталася прычынаю звароту, пад якім падпісаліся 111 чалавек з усіх рэгіёнаў Беларусі.

Юрыст адзначае, што колькасць незаконных рашэнняў з кожным годам расце. Пра гэта сведчыць вялікая плынь скаргаў грамадзянаў: «З органу, які мусіць вырашаць канфлікты, суд ператварыўся ў орган, які іх стварае, выносячы незаконныя і неабгрунтаваныя рашэнні».

«Мы лічым, што судовая сістэма краіны знаходзіцца ў стане крызісу і ў гэтым вінаватыя як самі суддзі, так і дзяржава. Не можа быць міру і згоды ў грамадстве і дзяржаве, калі ў судовай сістэме краіны ёсць месца беззаконню і свавольству. Можна на народныя грошы з бляскам правесці любое мерапрыемства, але калі ў дзяржаве пастаянна парушаюцца правы канкрэтнага чалавека і суд яго не абараняе, то навошта народу такая ўлада?!» – гаворыцца ў звароце да прэзідэнта і суддзяў.

9 чэрвеня прадстаўнікі грамадзянскай ініцыятывы перадалі зварот у Адміністрацыю прэзідэнта. «Адказ нам павінны даць цягам месяца. У адміністрацыі мы падкрэслілі, што чакаем адказу асабіста ад Лукашэнкі», – распавяла Тамара Сяргей. Юрыстка гаворыць, што гэта ўжо 28-ы зварот да беларускага прэзідэнта, аднак адказы – а дакладней адпіскі – прыходзяць ад кагосьці з чыноўнікаў адміністрацыі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства