viasna on patreon

Актывісту апазыцыі з Астраўца Івану Круку пагражае шасьцімесяцавы турэмны арышт

2006 2006-05-11T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У панядзелак 15 траўня ў 14.30 у Лідзкім раённым судзе адбудзецца заключнае паседжаньне па крымінальнай справе, заведзенай на Івана Крука, грамадзка-палітычнага актывіста апазыцыі з Астраўца. Нагадаем, што яго вінавацяць паводле артыкулу 364 Крымінальнага кодэксу Беларусі - гвалт над супрацоўнікам міліцыі. Гэтая справа, па словах Івана Крука і сьведкаў зь ягонага боку, мае выразна палітычны характар. Пра гэта сьведчыць і хада судовага працэсу, які пачынаўся ў Астраўцы, а пазьней быў перанесены ў Ліду. Характэрна, што суддзя адхіляе практычна ўсе хадайніцтвы адваката і яго падабароннага. Нягледзячы на адсутнасьць доказаў таго, што Іван Крук нібыта падраў міліцыянту форменную куртку пад час ператрусу ў сваёй кватэры, пракурор запрошвае для падсуднага 6 месяцаў турэмнага арышту.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства