viasna on patreon

Ці можна лічыць час, праведзены за кратамі "пропускам заняткаў без уважлівых прычынаў"?

2006 2006-05-11T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

З такім пытаньнем у Праваабарончы цэнтр Вясна, зьвяртаюцца студэнты, арыштаваныя ў намётавым гарадку:

- Я студэнт, быў затрыманы падчас разгону намётавага гарадка. Атрымаў 15 сутак.
Ня так даўно мяне выклікаў дэкан і, узяўшы тлумачальную, сказаў, што "за пропускі заняткаў" (менавіта за гэтыя 15 сутак) мне будзе строгая вымова па ўнівэрсітэце. Таксама вымова мне будзе і па факультэце. У сувязі з гэтым у мяне пытаньне: ці маюць права даць мне вымовы за адсутнасьць па прычыне арышту? І калі могуць то, як я магу гэтае рашэньне аспрэчваць?

Праваабаронцы адказваюць:

- У гэтай сытуацыі дадзены выпадак трэба разглядаць па аналогіі з працоўным правам. Ваш арышт не зьўляецца прагулам, бо ў вашых дзеяньнях не было віны ў зьдзяйсьненьні прагулу. Таму ў дадзеным выпадку Вы не здзяйснялі прагула. Вы можаце абскардзіць гэтае рашэньне, (і нават лепш так зрабіць), на імя рэктара ўніверсітету, а затым і у суд. Калі узьнікне патрэба, то мы можам дапамагчы ў складаньні такіх скаргаў.
Але ж трэба адзначыць, што дачыненьні да іншых асуджаных падчас акцыяў, якіх звольнілі з працы, суд не задавальняў іскі аб узнаўленьні на працы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства