У Брэсце затрыманы актывіст Іван Стасюк
У 22.50 людзі ў камуфляжы з ужываннем фізычнай сілы пасадзілі яго ў машыну УАЗ і адвезлі ў невядомым накірунку.
"У 23.30 мне патэлефанаваў Іван і паспеў паведаміць, што
знаходзіцца ў Маскоўскім РАУСе. У дадзенны момант тэлефон выключаны, а
аператыўны дзяжурны РАУСа Бяляцкі кажа, што такі малады чалавек да іх не
паступаў" - паведаміў сябра Аб'яднанай грамадзянскай партыі
Ўладзімір Вуек.
Нагадаем, што 13 чэрвеня ў кватэры Івана Стасюка адбыўся
ператрус. Супрацоўнікі міліцыі прыйшлі у кватэру, дзе брэсцкі актывіст
дэмакратычных сіл жыве з бацькамі. Міліцыянты паказалі пастанову на правядзенне
ператрусу па справе аб падпале Дома правасуддзя ў Мінску. У актывіста забралі
сістэмны блок камп'ютара, флеш-карту, вінчэстар, які мае механічныя
пашкоджанні, 1.260 асобнікаў улётак з інфармацыяй пра тое, што Аляксандр
Лукашэнка не перамог на выбарах 19 снежня.