viasna on patreon

Абскарджванне прысудаў за Плошчу

2011 2011-06-15T10:12:13+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/kirkevichsud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алесь Кіркевіч на лаве падсудных

Алесь Кіркевіч на лаве падсудных

24 чэрвеня ў Менгарсудзе будзе разгледжаная касацыйная скарга на прысудзы удзельнікам акцыі пратэсту на плошчы Незалежнасці ў Менску 19 сьнежня 2010 года  Алесю Кіркевічу, Паўлу Вінаградаву, Зміцеру Дразду, Андрэю Пратасеню і Уладзіміру Хамічэнку. Пачатак у 10 гадзін.

5 траўня судом Кастрычніцкага раёна былі пакараны зняволеннем: Кіркевіч і Вінаградаў — па 4 гады, Пратасеня, Дрозд і Хамічэнка — па 3 гады.

Нагадаем таксама, што касацыйныя скаргі на прысуды Ірыне Халіп, Паўлу Севярынцу і Сяргею Марцалеву прызначаны на 21 чэрвеня ў Менскім гарадзкім судзе.

Разгляд касацыйнай скаргі лідэраў “Маладога фронту” Змітра Дашкевіча і Эдуарда Лобава пачнецца ў Мінскім гарадскім судзе 17 чэрвеня а 10-й гадзіне. Іх затрымалі перад прэзідэнцкімі выбарамі 2011 года. Хлопцаў звінавацілі ў хуліганстве і вулічнай бойцы. Дашкевіча асудзілі на 2 гады зняволення, Лобава — на 4 гады.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства