Пінская дзяржаўная газета піярыць “сеткавую рэвалюцыю”?
Газета “Пінскі веснік” размесціла артыкул свайго юнага карэспандэнта пад назвай “Новая моладзевая хваля”. Аўтар арыкулу падрабязна распавядае пра сэнс гэтай з’явы і апісвае свае ўражанні ад удзелу ў нядаўнім флэшмобе: “У Пінску такі маштабны “флэш-моб” прайшоў ўпершыню. Арганізавалі мерапрыемства праз інтэрнэт, як гэта робяць і ў іншых краінах. Сцэнар ўдзельнікі выбіралі на месцы. Дарэчы, ён павінен быць яркім, загадкавым і ні ў якім разе не смешным і абсурдным... У вызначаны час пінская моладзь сабралася на плошчы Леніна і ў адно імгненне замерла. Мінакі з цікавасцю назіралі за ўсім, нават спыняліся, каб паглядзець, што будзе далей. А “мобберы”нечакана рынуліся ў бок набярэжнай. Па шляху да іх далучаліся іншыя людзі”.
Цікавы артыкул атрымаўся, з апісаннем адчуванняў “беларускай сеткавай рэвалюцыі”. Дарэчы, праз інтэрнэт распаўсюджваецца інфармацыя, што чарговая сустрэча на галоўнай плошчы будзе сёння ў 19.00
“Праваабарончая хроніка”