viasna on patreon

Анатоля Шумчанку выклікаюць у пракуратуру

2011 2011-06-15T10:39:15+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Як стала вядома "Беларускаму партызану", аднаго з лідэраў прадпрымальніцкага руху старшыню РГА "Перспектыва" Анатоля Шумчанку выклікаюць сёння да 12 гадзін ў пракуратуру Ленінскага раёна.

Нагадаем, на тэрыторыі гэтага раёна знаходзіцца Чэрвеньскі рынак, які ўлады вырашылі знесці і пабудаваць на яго месцы пры дапамозе іранскіх інвестараў гандлёва-забаўляльны цэнтр. Пры гэтым прадпрымальнікам, якія маюць гандлёвыя месцы на рынку, прапанавалі з цэнтра горада пераехаць у Лошыцу, прычым за свой жа кошт.

Натуральна, падобныя варыянты не радуюць прадпрымальнікаў. Анатоль Шумчанка як раз выступае ў якасці лідэра ініцыятыўнай групы па перамовах з уладамі ў пошуках узаемапрымальнага рашэння.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства