Ігара Банцара пакаралі 5 суткамі арышту
15 чэрвеня ў
Горадні разглядаюць справу супраць актывіста Саюзу палякаў Ігара Банцара.
10.30 Ігар Банцар пакараны адміністрацыйным арыштам на 5
сутак. Пра гэта паведаміў адвакат Уладзімер Кісялевіч. Разгляд справы праходзіў
у аддзяленьні міліцыі "Цэнтар" на вуліцы Гараднічанскай
9.45 Судзьдзя Ленінскага раённага суду Стасюкевіч пачала
разглядаць справа Банцара за зачыненымі дзьвярыма. Міліцыя не пусьціла
паплечнікаў затрыманага ў пастарунак, патлумачыўшы, што гэта рэжымны аб’ект. Ігара
Банцара абараняе адвакат Уладзімер Кісялевіч.
Банцара ўтрымліваюць у пастарунку міліцыі.
13 чэрвеня судзьдзя быў гатовы разглядзець справу ў пастарунку, аднак Банцар
запатрабаваў адваката. Суд адклалі да раніцы 14-га.
Банцара затрымалі 14 чэрвеня, калі ў Горадні пачаўся разгляд крымінальнай
справы супраць журналіста Андрэя Пачобута. Банцара
вінавацяць у дробным хуліганстве.