viasna on patreon

У Беларусь забаранілі ўезд праваабаронцам з Расіі і Украіны

2011 2011-06-15T11:29:13+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/norwei-helsinki.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабаронцы з Нарвежскага хельсінскага камітэту 15 чэрвеня апоўначы былі затрыманыя ў Менскім аэрапорце. Грамадзянка Расіі Іна Сангажыева і грамадзянка Украіны Вольга Шамшур накіроўваліся з Франкфурта ў Менск па асабістых справах. Аднак памежнікі  знайшлі іх прозвішчы ў сьпісе непажаданых для ўезду ў краіну асобаў. У пашпарты праваабаронцам былі пастаўленыя пячаткі “Уезд забаронены”.

На пытанні аб прычыне забароны на ўезд памежнік адказаў лаканічна: “Відаць раней вы нешта зрабілі супрацьзаконнае, таму і патрапілі ў спісы”.

Гэтай жа ноччу Іну Сангажыеву і Вольгу Шамшур пад канвоем суправодзілі на зваротныя рэйсы ў Франкфурт і Вену.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства