viasna on patreon

У Барысаве затрыманы 27 чалавек, у Жодзіне -- 2 чалавекі

2011 2011-06-15T20:32:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Барысаве на 19.10 затрыманы каля 10 чалавек з тых людзей, што сабраліся на акцыю, арганізаваную праз сацыяльныя сеткі. Акцыя праводзіцца на цэнтральнай плошчы гораду каля будынка выканкама. Сярод затрыманых -- Міхаіл Васільеў, якія падчас прэзідэнцкіх выбараў быў даверанай асобай кандыдата Уладзіміра Някяева.

На 20.20 колькасць затрыманых павялічылася да 27 чалавек.

У Жодзіне каля 30 чалавек сабраліся на аналагічную акцыю каля будынка ДК "БелАЗ", пад'ехалі супрацоўнікі міліцыі, якія ў двух удзельнікаў спачатку перапісалі пашпартныя дадзеныя, а потым павялі іх у міліцэйскую машыну.Яшчэ двое знаходзяцца каля міліцэйскай машыны -- у іх нібыта непарадак з дакументамі. Астатнія ўдзельнікі акцыі пачынаюць разыходзіцца. Назіральнікі адзначаюць, што на акцыю людзі прыходзілі з дзецьмі, сем'ямі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства