viasna on patreon

Гродна: затрымана больш за 10 чалавек, сярод іх -- Надзея Крапівіна, жонка палітвязня Алеся Кіркевіча

2011 2011-06-15T19:41:09+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

15 чэрвеня ў Гродне а 19-й гадзіне на Савецкай плошчы павінен быў адбыцца збор памежных гандляроў, якія апошнім тыднем пратэстуюць супраць ўвядзення новых мытных правілаў перасячэння дзяржаўнай мяжы. Ужо на падыходзе да пляцу людзей пачалі затрымліваць. Адным з першых затрыманых стаў грамадска-палітычны Дзмітрый Бандарчук. Нягледзячы на тое, што ён паказаў свае дакуманты, яго разам з 4 іншымі асобамі прымусілі сесці ў міліцэйскую машыну. Дзмітрый Бандарчук паспеў паведаміць праз тэлефон, што іх вязуць у кірунку Кастрычніцкага РАУС.

Праз 10 хвілін стала вядома пра затрыманне ўжо больш як 10 чалавек, сярод іх -- Надзея Крапівіна, жонка палітвязня Алеся Кіркевіча.

Таксама затрыманы супрацоўнік гарадзенскага медунівесітэту Дзяніс Казакевіч.

Апошнія дні ў горадзе над Нёманам распачаты сапраўдны тэрор супраць тых, хто браў удзел у страйку на памежным пераходзе Брузгі 12 чэрвеня. Акрамя першых 14 чалавек, затрыманых пад час акцыі пратэсту і засуджаных на наступны дзень, супрацоўнікі міліцыі і спецслужбаў працягваюць затрымліваць людзей, якія былі ў той дзень на мяжы і адвозіць іх у суды. На сённяшні дзень вялікімі штрафамі пакарана ўжо больш 20 чалавек – дакладную іх колькасць устанавіць вельмі цяжка. Некаторыя з засуджаных маюць намер абскардзіць пакаранне ў судзе вышэйшай інстанцыі.   

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства