viasna on patreon

Сяргея Андросенку білі, пакуль ён не сказаў, што не мае прэтэнзій да міліцыі

2011 2011-06-15T23:03:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/androsenka-1-jpg.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сяргей Андросенка

Сяргей Андросенка

У Мінску на пешаходнай частцы каля Палаца прафсаюзаў каля 19-40 затрыманыя трое грамадзян: Андросенка Сяргей, старшыня Праваабарончага праекта "ГейБеларусь" і двое маладых людзей, чые прозвішчы пакуль невядомыя. Затрыманні адбываліся падчас таго, як група спецназаўцаў пачала выцясняць натоўп з пляцоўкі каля Палаца прафсаюзаў у бок Плошчы Перамогі. Супраць аднаго з маладых людзей была ўжытая фізічная сіла з боку людзей у цывільным, яго схапілі за рукі і за ногі і працягнулі па зямлі. Адзін з маладых людзей перад затрыманнем рабіў фотаздымкі ланцугу спецназаўцаў на мабільны тэлефон, падчас чаго да яго падбег чалавек у цывільным і адцягнуў ў аўтазак. Андросенка таксама быў затрыманы людзьмі ў цывільным. Месцазнаходжанне затрыманых на дадзены момант невядома (на 21 гадзіну).

У 22-15 Андросенка Сяргей быў адпушчаны з Ленінскага РУУС без складання пратаколу. Паводле яго слоў, у міліцэйскім аўтобусе ён быў збіты супрацоўнікамі спецназа. Пасля дастаўкі ў РУУС яго адвялі ў асобны пакой, пыталіся, адкуль на твары сляды збіцця. Пасля адказу, што ён быў збіты спецназаўцамі, супрацоўнікі РУУС самі пачалі збіццё маладога чалавека і працягвалі да тых часоў, пакуль ён не пагадзіўся з тым, што яго ніхто не біў і да супрацоўнікаў міліцыі прэтэнзій не мае.

 

Па дадзеных «Нашай Нівы», у РУУС Цэнтральнага раёна Менска былі дастаўленыя 18 затрыманых.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства