viasna on patreon

Дзікунскі выпадак у Смалявічах: на акцыі затрымалі трохгадовае дзіця разам з бацькамі

2011 2011-06-16T10:36:56+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/eshbaeu.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Артур Эшбаеў. Фота smaliavichy.by

Артур Эшбаеў. Фота smaliavichy.by

У Смалявічах больш за 30 чалавек сабралася на цэнтральнай плошчы. Некаторыя з удзельнікаў «народный гулянняў» раскідвалі «грашовыя фанцікі». Падзеі здымаліся на відэа невядомымі асобамі. Пасьля завяршэння акцыі міліцыянты запрасілі ў РАУС Артура Эшбаева, разам з жонкай Аляксандрай і трохгадовым сынам Самірам, якіх трымалі ў міліцыі да 22 гадзін. Начальнік аддзела грамадскай бяспекі Мартысюк прасіў яго падпісаць папярэджанне аб недапушчальнасці ўдзелу ў несанкцыянаваных акцыях.

Падтрымаць Артура да РАУСа падыйшло 12 чалавек. Усіх іх таксама затрымалі. Пасьля ўзяцця адбіткаў пальцаў і тлумачальных усіх адпусцілі праз гадзіну.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства