Затрыманага падчас гомельскага флэшмоба расіяніна аштрафавалі
Грамадзяніна Расіі, затрыманага падчас флэшмоба ў Гомелі 15 чэрвеня, адпусцілі, аштрафаваўшы на 735 тысячаў беларускіх рублей.
У судзе Цэнтральнага раёна Гомеля адбыўся суд над ураджэнцам Хабараўскага краю. Суддзя Алена Цалко прызнала вінаватым затрыманага ў парушэнні Адміністратыўнага кодэкса артыкулаў 17.1 “Дробнае хуліганства” і 23.4 “Непадпарадкаванне законнаму падпарадкаванню службовай асобы”.
Падчас акцыі “Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі” ў Гомелі міліцыянты затрымалі 6 чалавек. Сярод затрыманых удзельнікаў апынуўся выпадковы мінак - грамадзянін Расіі. Ягоная жонка паведаміла Радыё Рацыя, што затрыманы не меў аніякага дачынення да акцыі і проста прагульваўся па парку. Пра мерапрыемства жанчына даведалася толькі каля Цэнтральнага РАУСа, куды і прыйшла чакаць вызвалення мужа.